Цягнік лёсу імчыць поўным ходам, а стрэлка ўжо недалёка… Рэшткі арганізацыі, адказнай за тэракт у метро, збіраюцца зноў, вядзёныя прывідам мінулага — каб пакончыць з гэтым светам раз і назаўжды. Іх яшчэ могуць спыніць сваякі й блізкія ахвяраў і злачынцаў — калі толькі здолеюць адкінуць крыўду адно на аднаго й на ўвесь свет… А зрэшты, мо сапраўды гэты свет няварты існавання?
Настаў час пабачыць, чым жа сканчаецца гэтая гісторыя, якая каштавала рэжысёру Ікухару дзесяці гадоў маўчання… А перад тым пагаворым пра нядаўнюю гісторыю Японіі, з якой выцякае сюжэт: пра пратэсты ды іх адсутнасць, тэрарыстаў, маньякаў і рэакцыю грамадства на іх, ды пра Братку Квака, які (не)ўратаваў Токіё.
Мова паказу: японская з беларускімі субцітрамі (пераклад зроблены ў Тбілісі і дэманструецца ўпершыню)
Удзел вольны, запіс праз форму
11 чэрвеня 17.00-20.00
Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)