Цыкл лекцый для жанчын«Пазнаёмся са сваім целам праз вышыўку»! Вы ведаеце, што першая мадэль лас…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Цыкл лекцый для жанчын
«Пазнаёмся са сваім целам праз вышыўку»!

Вы ведаеце, што першая мадэль ласкаценю з’явілася толькі ў 2009 годзе? А што вялікую частку гісторыі медыцыны «стандартным» чалавекам лічыўся мужчына?

Жудасна несправядліва! Нават цяпер гэта выклікае мноства памылак пры дыягностыцы і лячэнні. Давайце даведаемся крыху болей пра сваё цела, каб лепш разумець яго і мацней палюбіць сябе.

Што мы будзем рабіць?

пагаворым пра жаночае цела з боку медыцыны;
развеем папулярныя міфы;
паспрабуем адказаць на вашыя пытанні.

Падчас лекцыі будзем выказваць пачуцці праз вышыўку. Калі раней ніколі не гафтавалі — дапаможам і дадзім патрэбныя матэрыялы

Спікерка: Кіра Паўлава.

Час кожнай сустрэчы: 11:00-14:00, тэмы тут.

Удзел вольны, рэгістрацыя абавязковая.

Мова сустрэчы — руская/беларуская.

Усе матэрыялы будуць у наяўнасці, але прыносіць свае зручныя і ўлюбёныя не забараняецца

22,23,29,30 ліпеня, 11:00–14:00
Месца: Тбілісі, цэнтр (адрас дашлем усім зарэгістраваным)