Дэкаланіяльныя падыходы ў нашай працы: двухдзённы трэнінг Калі: 25-26 лістапада (з 11:00 да 17:00) Д…

Дэкаланіяльныя падыходы ў нашай працы: двухдзённы трэнінг

Калі: 25-26 лістапада (з 11:00 да 17:00)
Дзе: Тбілісі
Эксперт: Тыгран Амірян, Cultural & Social Narratives Laboratory (CSN lab)
Мова працы: руская

У выніку трэнінгу ўдзельніцы і ўдзельнікі:
даведаюцца пра складанасці і палітычны кантэкст ужывання тэрміна «дэкаланіяльнасць»,
абмяркуюць, як працаваць з тэмай дэкаланіяльнасці інстытуцыянальна/праектна,
распрацуюць міні-праекты па тэме (пры жаданні).

Запрашаем да ўдзелу беларускіх актывіста_к, прадстаўн_іц АГС, журналіст_ак, даследчы_ц, якія знаходзяцца ў Сакартвэло і хочуць укараніць у сваю дзейнасць дэкаланіяльныя практыкі і падыходы.

Для тых, хто жыве не ў Тбілісі, будзе забяспечаны праезд і пражыванне падчас трэнінгу.

Рэгістрацыя адкрыта да 17 лістапада.