Даведайцеся пра адукацыйныя магчымасці, якія ЗША прапануюць беларусам! Супрацоўнікі «Амерыканскіх са…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Даведайцеся пра адукацыйныя магчымасці, якія ЗША прапануюць беларусам!

Супрацоўнікі «Амерыканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі» (American Councils for International Education) запрашаюць
старшакласнікаў і студэнтаў, а таксама іх бацькоў;
настаўнікаў і выкладчыкаў;
навукоўцаў і даследчыкаў;
прадпрымальнікаў, а таксама маладых і дасведчаных спецыялістаў у розных галінах;
іншых зацікаўленых асоб

на сустрэчу, прысвечаную праграмам акадэмічнага і прафесійнага абмену, рэсурсам EducationUSA для тых, хто паступае у амерыканскія ВНУ на праграмы бакалаўрыята, магiстратуры цi дактарантуры, і іншым магчымасцям удзелу грамадзян Беларусі ў шэрагу праграм урада ЗША, многія з якіх прапануюць поўнае фінансаванне выдаткаў.

Любыя пытанні можна накіроўваць на адрас: [email protected]

Удзел вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.
Калі: 9 снежня (субота),16:00-18:00
Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)