Маляваныч завітаў у Тбілісі і запрашае на сустрэчу Творчая вечарына падчас якой Маляваныч распавядзе цікавосткі пра свой досвед жыцця ў Польшчы, адкажа на вашыя пытанні і пачытае ўрыўкі са сваіх казак.
Напрыканцы паспяваем добрых песень пад гітару разам з Рыгорам – лідарам гурта “PyLai”
Сустрэча пройдзе ва ўтульнай
какавашнай у цэнтры горада. Падчас сустрэчы будзе магчымасць набыць кніжкі з казкамі ад Маляваныча з аўтографам
Калі: аўторак, 19 жніўня, 20:00 Дзе: “But First Cacao” (100 метраў ад метро “Руставелі”)
Уваход вольны Прыходзьце, будзе шмат цяпла, усмешак і трохі чараўніцтва!