Пісьменніцкі клубМы ўсе – пісьменнікі і пісьменніцы, толькі не ўсе з нас пра гэта ведаюцьГалоўная м…

Пісьменніцкі клуб

Мы ўсе – пісьменнікі і пісьменніцы, толькі не ўсе з нас пра гэта ведаюць

Галоўная мэта клуба – падштурхнуць людзей пісаць тэксты, перажываць праз ніх свае эмоцыі. Тэксты – гэта нагода пагаварыць пра нас і пра тое, што нам важна.

На сустрэчах пісьменніцкага клуба кожн_ая зможа прачытаць свой тэкст, атрымаць падтрымку і зваротную сувязь ад іншых удзельні_ц.

Сустрэчы клуба даюць стымул пісаць і дапамагаюць удзельні_цам адчуваць сябе смялей ў тэксце і ў мастацкім выказванні.

Вядучы – Андрэй Ярмошын, пісьменнік і журналіст. Ён падзеліцца досведам, як увогуле ствараюцца гісторыі і пішуцца тэксты, прыёмамі працы пісьменнікаў і сцэнарыстаў.
Андрэй кажа: “Моя задача – прежде всего помочь человеку найти свой голос в тексте и писать как он/она сам_а хочет”.

Заданне для першай сустрэчы клуба (з тэмамі на выбар) вы атрымаеце пры рэгістрацыі ў Андрэя.

Мова сустрэчы – руская і беларуская.

Удзел вольны, запіс да @kakdolgo
13 студзеня (субота), 14:00-16:00
Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас даведаецеся пасля рэгістрацыі)