Сустрэча «Тэкст і кропка»
У рамках Тыдня роўнасці і інклюзіі мы арганізуем вечар для тых, хто хоча паразважаць на тэмы роўнасці, інклюзіі і асабістага досведу праз тэкст і працу ў групе.
Мы стварылі гэтую сустрэчу як бяспечную і падтрымліваючую прастору, дзе кожна_й будзе камфортна дзяліцца сваімі думкамі і перажываннямі. У цэнтры ўвагі — праца з тэкстам як з формай асабістага выказвання і асэнсавання.
На сустрэчы мы:
Пагаворым пра тое, як літаратура закранае тэмы роўнасці і інклюзіі, і разам абмяркуем, як словы могуць стаць сродкам для змен і натхнення.
Напішам свой тэкст, выбраўшы любую зручную форму — няхай гэта будзе нататка, эсэ, верш ці кароткая гісторыя. Тут няма «правільнага» спосабу пісаць. Галоўнае, каб тэкст адлюстроўваў вашы думкі і эмоцыі.
Падзелімся тэкстамі ў парах і будзем даваць ад_на адн_ой беражлівы і паважлівы фідбэк. На гэтай сустрэчы мы будзем устрымлівацца ад ацэнак і крытыкі — наша мэта стварыць атмасферу падтрымкі, павагі і ўзаемаразумення.
Што для гэтага трэба?
Усё, што трэба — гэта жаданне падзяліцца сваім досведам і прыслухацца да іншых. Вам не патрэбны спецыяльныя навыкі пісьма ці досвед працы з тэкстам. Мы будзем выкарыстоўваць тэкст як інструмент для даследавання сябе, асэнсавання і апрацоўкі нашага досведу.
Калі: 18 лістапада 19:00
Дзе: «Kropka», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі
Неабходная рэгістрацыя.
Сустрэчу правядзе Стася Цярэнцьева, грамадзянская актывістка.
Удзел бясплатны!
Задаць пытанні можна асабіста @stasya_tsiarentsyeva
Будзем рады бачыць вас на сустрэчы! Разам мы створым прастору, дзе кожн_ая зможа адчуць сябе важнай часткай агульнай гісторыі пра роўнасць, прыняцце і падтрымку.
#розныяроўныя