У рамках тыдня Асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію запрашаем разам паглядзець і абмеркаваць дакументальны фільм «Human» (2015).
Цягам трох год рэжысёр Ян Арцюс-Бертран з камандай правялі 2020 інтэрв’ю ў 60 краінах свету – у выніку атрымалася масштабная калекцыя гісторый пра тое, што значыць быць чалавекам. Прапануем разам паглядзець першую частку гэтай стужкі і абмеркаваць разнастайнасць чалавечых досведаў.
Глядзім фільм у арыгінале з рускімі субтытрамі. Мова абмеркавання: беларуская і руская. 11 лістапада (панядзелак), 18.45–21.00. Прастора «Кропка», 500 м ад плошчы Свабоды.