КВІЗ «МЕГА-САПЕГА» вяртаецца з новымі сіламі!
І ўжо адкрываецца рэгістрацыя на першую гульню другога сезона.
Тэма зімовай серыі — «МУЗЫКА». Таму зьбірайма каманды, аднаўляйма свае музычныя веды і рвемся ў бой пад гукі беларускае музыкі
! Толькі да перамогі!
1.02.24 – ПЕРШЫ ПАЎФІНАЛ
рэгістрацыя адкрыта15.02.24 – ДРУГІ ПАЎФІНАЛ
29.02.24 – ФІНАЛ
Пачатак гульняў а 19:00 у «Кропцы» (адрас нагадаем пасля рэгістрацыі)
Квізы «МЕГА-САПЕГА» — камандная гульня. Можна сфармаваць сваю каманду заўчасна альбо лёсаваннем патрапіць у гатовую каманду ў дзень гульні. Арганізатары падрыхтавалі шмат новых, цікавых і надзвычайных заданняў, якія не дадуць вам засумаваць гэтай зімой!
Далучайцесь, каб абудзіць у сабе любоў да беларускай музыкі