У свеце міліёна навін, карысных артыкулаў, прапаноў па вучобе/працы і іншага кантэнту можна з’ехаць …

У свеце міліёна навін, карысных артыкулаў, прапаноў па вучобе/працы і іншага кантэнту можна з’ехаць з глузду.

Як мы змагаемся з інфармацыйнай хваляй?

Мы ў камандзе вельмі любім рассылкі. Яны прыходзяць на электронную пошту, таму не трэба маніторыць бясконцыя тэлеграм-каналы.

Мы прапануем вам выбраць 2-4 рэсурсы, якія вам больш адгукаюцца, і падпісацца на іх.

З радасцю падзелімся выбарам каманды «Кропкі»:

Рассылка навін ад беларускі Волі Марозавай (рассылка на рускай мове). Стыль, у якім піша аўтарка проста супер.

«Чулі навіны?» – гэта рассылка магчымасцяў для працы і самаразвіцця, а таксама падборка цікавых беларускіх ініцыятыў і актыўнасцей. Шчыра раім падпісацца!

Рассылка цудоўнай ініцыятывы ІншыЯ – гэта навіны і анонсы іх актыўнасцей.

Беражыце сябе і будзьце крытычнымі ў спажыванні інфармацыі.

#добры_кантэнт