ДОБРЫЯ НАВІНЫ! Так-так, такія таксама маем.Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» працягваецца …

ДОБРЫЯ НАВІНЫ! Так-так, такія таксама маем.

Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» працягваецца да канца лістапада!

Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатаркай, якая пражыла ў Амерыцы 13 гадоў, мы працягнем сустракацца двойчы на тыдзень.

Калі вы ўжо валодаеце мовай, але не можаце ці саромеецеся на ёй размаўляць, або калі ў вас ужо ёсць навыкі сярэдняга ўзроўню, але хочаце палепшыць сваю размоўную ангельскую, то вам сюды!

Без сумных правілаў, граматыкі і хатніх заданняў – толькі моўная практыка ў фармаце круглага стала і ў сяброўскай атмасферы.

Заняткі праходзяць па аўторках і чацвяргах.

Працягласць сустрэчы – 1,5 гадзіны.

У аўторак збіраецца група пачатковага ўзроўню, а у чацверг – ўзровень Intermediate і вышэй. Наведваць можна абедзве групы!

Веданне ангельскай мовы абавязкова.

Калі: на гэтым тыдні сустракаемся 31 кастрычніка ў 19:00

Дзе: прастора «Кропка» (адрас дашлем напярэдадні сустрэчы)

Для ўдзелу неабходна запоўніць форму.