Малюем на адзенні: майстар-клас ад мастачкі Людмiлы ТальяноДарагія беларускі Грузіі, запрашаем вас н…

Малюем на адзенні: майстар-клас ад мастачкі Людмiлы Тальяно

Дарагія беларускі Грузіі, запрашаем вас на майстар-клас па маляванні на адзенні. Вы пазнаёміцеся з чароўным светам творчасці. Дазнаецеся пра правілы карыстання акрылам па тканіне.

Для каго: для жанчын беларусак.

Што спатрэбіцца? Вазьміце з сабой чыстую цішотку, худзі ці шопер любога колеру. У складзе тканіны павінна быць пераважна бавоўна. Калі рэч новая, абавязкова памыць яе перад майстар-класам. Калі вы пазітыўна ставіцеся да паўторнага выкарыстання рэчаў — супер! Купіце цішотку ў сэканд-хэндзе, так мы ўдыхнем новае жыццё ў старую рэч, што пазітыўна для экалогіі і чалавецтва.

Фарбы і пэндзлі купляць не трэба.

Дзе? Прастора «Кропка» (адрас дашлем пасля рэгістрацыі).

Калi? Нядзеля 3 лістапада а 12

Удзел вольны! Патрэбна рэгістрацыя.