Робім калаж пра дом Запрашаем сустрэцца, каб выразаць, адрываць, ляпіць паперу, а таксама адчуваць с…

Робім калаж пра дом

Запрашаем сустрэцца, каб выразаць, адрываць, ляпіць паперу, а таксама адчуваць сябе дзецьмі і рабіць калаж-паштоўку «пачуццё дома».

Занятак калажам дапамагае лепш пазнаёміцца з сабой, а гэта заўсёды цікава.

У нас ёсць усе неабходныя матэрыялы. Аднак калі вы маеце паперу, паштоўкі, фатаграфіі, любімыя нажніцы, якія хочаце выкарыстоўваць, то можаце браць іх з сабой.

Уваход вольны.

Дзе: прастора «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі.

Калі: 2 лістапада (субота) 15:00

Для рэгістрацыі трэба запоўніць форму.