Вітаначкi, даражэнькiя У гэтую нядзелю падчас нашага YARD SALE у бары 5327 нашыя сябр_оўкі Sviado…

Вітаначкi, даражэнькiя

У гэтую нядзелю падчас нашага YARD SALE у бары 5327 нашыя сябр_оўкі Sviadomy šyk ладзяць майстар-клас!

Што будзем рабіць?
Будзем вышываць беларускі арнамент ці іншыя элементы на ваш густ на сваім адзенні разам з Rina Trohi у нашым апсайклінг кутку.

Прыносьце свае старыя рэчы, на якія вы хочаце дадаць новыя акцэнты ці пераасэнсоўваць іх, ці проста перакрыць плямы ці дзірачкі класнай вышыўкай

27 кастрычніка з 17:00 да 20:00
Бар 5327, 1 Giorgi Kuchishvili St, Тбілісі

Рэгістрацыя на воркшоп па спасылцы!

Чакаем вас ствараць свядомы шык!