Птушыны шпацыр.Сябры! Вясна ідзе, вяртаюцца птушкі. А мы пачынаем серыю птушыных шпацыраў з Віктарам…

Птушыны шпацыр.

Сябры! Вясна ідзе, вяртаюцца птушкі. А мы пачынаем серыю птушыных шпацыраў з Віктарам Фянчуком.

Віктар Фянчук — беларускі эколаг, вядомы сваёй працай па ахове дзікай прыроды як у Беларусі, так і на міжнароднай арэне.

Першая сустрэча адбудзецца 24 сакавіка ў Батанічным садзе Тбілісі.

Падчас шпацыру мы:
пабачым каля 20 відаў птушак і навучымся адрозніваць самых звычайных з іх
навучымся вызначаць птушак па галасах з дапамогай адмысловай прылады
пратэсцім аплікацыю, якая дапамагае ў вызначэнні птушак па знешнім выглядзе
парадуемся прыгажосці батанічнага сада

Птушыныя шпацыры — унікальная мажлівасць пабачыць хараство прыроды і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі.

Папярэдняя рэгістрацыя неабавязковая, вы можаце проста прыходзіць. Але раім зарэгістравацца па спасылцы, каб быць далучанымі да адмысловага чата, дзе будуць абмяркоўвацца дэталі гэтага і наступных шпацыраў, убачаныя птушкі ці зможаце даведацца пра змены планаў.

Шпацыр бясплатны.
Уваходны квіток у Батанічны сад — 4 лары.

Мова шпацыру: беларуская.
Працягласць шпацыру: 1,5-2 гадзіны

Месца збору: галоўны ўваход у Батанічны сад.
Калі: 24 сакавіка 12:00