Жаночы сняданак з Ірынай Кандрашовай
Запрашаем беларусак, якія жывуць у Грузіі, да ўдзелу ў ментарскай сустрэчы з Ірынай Кандрашовай у фармаце сняданка. Ірына пачынала сваю кар’еру як супрацоўніца невялічкага digital агенцтва ў Менску, зараз яна Head of Marketing у амерыканскай фінансавай кампаніі. Выводзіла на маркет новыя прадукты, рабіла ім пазіцыянаванне і камунікатыўную стратэгію, будавала маркетынг аддзелы. Пра маркетынг, лідэрства, камунікацыю піша ў LinkedIn (на беларускай і ангельскай).
На сустрэчы мы разгледзім важныя аспекты камунікацыі для любога праекту:
Хто такая аўдыторыя, колькі іх бывае, і навошта іх ведаць;
Як і дзе размаўляць з усімі сваімі аўдыторыямі;
Практычныя рэкамендацыі і інструменты для эфектыўнай камунікацыі.
Пасля невялічкай тэарэтычнай часткі адбудзецца абмеркаванне, дзе вы зможаце задаць свае пытанні і падзяліцца досведам.
Колькасць месцаў абмежаваная, для ўдзелу трэба запоўніць анкету і дачакацца пацверджання ад арганізатарак.
Калі: 6 красавіка (субота), 11:00—13:00
Мовы: беларуская і расейская
Месца: прастора «Кропка» (адрас нагадаем адабраным удзельніцам)