Расказваем, хто і што вас чакае:
«Паўночны вецер» з супер утульнымі паштовачкамі
Натуральная касметыка ад Дар’і
Вязаныя мілюткія жабкі і ўпрыгожванні ад Леры
Упрыгожванні са смалы і дрэва ад Sova jewelry
Актуальныя зараз (и заўсёды) натуральныя крэмы з SPF 35 і шмат чаго яшчэ ад Майі
Упрыгожванні з натуральнымі кветкамі (у тым ліку і з Беларусі) ад Насты
Яўген будзе з магніцікамі, сродкі ад продажу якіх перадасць у дабрачыннасць
Наталля, як заўсёды, будзе з печывам, якое тае ў роце
Эфірная алея і натуральнае мыла ад Юлі
Акрамя таго пад час кірмашу ў вас будзе магчымасць зрабіць тату ад Настассі, якая шмат працуе з беларускімі арнаментамі.
У 16:00 сустракаемся на майстар-класе па вырабніцтву амулетаў-абярэгаў, якія будуць напамінаць пра радзіму. Рэгістрацыя на майстар-клас не патрэбна, проста далучайцеся.
У любы час можна будзе падпісаць паштоўку для палітвязняў і палітвязынак і пакінуць яе ў спецыяльнай паштовай скрыні ад Майстэрні Паштовак Салідарнасці.
Напрацягу ўсяго дня будзе працаваць скрыня рэчаў, дзе кожн_ая можа пакінуць непатрэбныя, але добрыя рэчы ці/і ўзяць нешта сабе.
За бадзёрасць і смак будзе адказваць Лёша, які будзе заварваць каву альтэрнатыўнымі спосабамі.
А каб вы не засталіся галоднымі, нашы сябры з Secret Place будуць гатаваць для вас веганскія бургеры і гародніну на грылі.
Спадзяемся, вы ўжо чакаеце суботу:) А мы чакаем вас! Завіце сяброў і прыходзьце шопіцца, есці і абдымацца.