Гамрджоба, даражэнькія! Гэты тыдзень у Кропцы разгрузачны, але мы разам з клубам беларускамоўнага нэ…

Гамрджоба, даражэнькія! Гэты тыдзень у Кропцы разгрузачны, але мы разам з клубам беларускамоўнага нэтворкінгу рыхтуемся да Беларускага дня ў суботу , які адбудзецца ў кавярні “but first cacao”.

Запрашаем вас 1 чэрвеня далучацца да імпрэзы ў любы час з 12:00 да 22:00. Праграма цікавая і насычаная.

Таксама нагадваем пра магчымасць працы ў каворкінгу Кропцы. Запісацца можна праз тэлеграм @kropkawork загаддзя (не менш чым за 2 гадзіны да запланаванага часу працы).

Добрага тыдня