21 траўня — дзень салідарнасці з палітзняволенымі у Беларусі.Менавіта ў гэты дзень у 2021 г. у шклоў…

21 траўня — дзень салідарнасці з палітзняволенымі у Беларусі.

Менавіта ў гэты дзень у 2021 г. у шклоўскай калоніі памёр палітзняволены Вітольд Ашурак. Нажаль, гэта не адзіная смерць у турэмных сценах. Сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі толькі пагаршаецца. Людзей абмяжоўваюць у праве на перапіску, ім не аказваюць патрэбную медыцынскую дапамогу, не дазваляюць атрымліваць перадачы і сустракацца з роднымі, людзі вымушаны насіць спецыяльныя жоўтыя біркі (меткі «палітычных») і г. д.

Што можна зрабіць для палітвязняў і палітвязынак:

Расказваць пра тое, што адбываецца з палітзняволенымі ў Беларусі.
Можна пісаць пасты у сацыяльных сетках, рабіць сторыз, распавядаць сваім сябрам-замежнікам пра сітуацыю ў Беларусі. Адным словам, не маўчаць.

Арганізаваць у сваім горадзе/вёсцы акцыю ці іншае мерапрыемства ў падтрымку людзей за кратамі.

Змяніць у сацсетках аватарку на жоўты колер біркі палітвязня.

Падтрымаць палітвязняў і палітвязынак паштоўкай, пасылкай, грашовым пераводам.
Не гледзячы на тое, што часта зняволеным не дазваляюць ліставацца, напісанне лістоў і паштовак застаецца аднім з самых даступных спосабаў выказаць нашу салідарнасць.

Абавязкова памятайце пра сваю бяспеку.

У «Кропцы» не так даўно з’явілася жоўтая скрыня ад Майстэрні Паштовак Салідарнасці. Запрашаем кожнага і кожную зайсці да нас і падпісаць некалькі паштовак палітвязням. Паштоўкі, маркі, асадкі вам не патрэбны — ўсё ёсць на месцы.

Наша моц у салідарнасці!