Гамарджоба, даражэнькія! Як вы? Трымаецеся пакуль у спёку? У «Кропцы» дарэчы не вельмі спякотна, і ё…

*

Гамарджоба, даражэнькія!
Як вы? Трымаецеся пакуль у спёку? У «Кропцы» дарэчы не вельмі спякотна, і ёсць тры венцілятары:) А ў суботу ўвогуле плануем да халодненькіх вадападаў прагуляцца. Далучайцеся!

10 ліпеня (серада), 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу
Запіс праз апытаначку.

11 ліпеня (чацвер), 19:00
Power Point вечарына
Рэгістрацыя слухачоў праз форму.

13 ліпеня (субота), 9:15
Хайк да вадападаў Каджоры: Вяршыня правоў
Колькасць месц абмежаваная. Рэгістрацыя праз форму.

Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

А яшчэ ў нашай скрыні рэчаў заўсёды ёсць нешта прыгожае і карыснае! Не саромейцеся заглядваць:)

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)