Month: сакавік, 2026

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Беларусі зачынілі касцёл у вёсцы Альковічы пасля арышту ксяндза Пархневіча

Мінск Навіны

У Беларусі замкнёны яшчэ адзін касцёлГэта адбылося пасля арышту ксяндза Анатоля Пархневіча ў вёсцы Альковічы Вілейскага раёну. Затрымліваць пробашча прыехалі раніцай некалькі машын, усе супрацоўнікі былі ў масках – з’ехалі яны толькі пад вечар. Дом ксяндза апячаталі, сілавікі шукалі нешта і ў касцёле. Пра гэта паведамляе «Вясна». Вернікі не могуць трапіць у касцёл, бо не маюць […]

Журналіст Анджэй Пачобут адбывае пакаранне ў калёніі №1 у Наваполацку пяць гадоў

Мінск Навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі журналіста Анджэя Пачобута: https://smarturl.click/y6yAm Ён адбывае пакараньне ў калёніі № 1 у Наваполацку. Яму не дазваляюць спатканьня з сваякамі, блякуюць перапіску, ужо амаль тры гады трымаюць у ПКТ і ШЫЗА. У сьнежні мінулага году Эўрапарлямэнт узнагародзіў Анджэя Пачобута прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

Рада БНР перадае Архіў Міколы Абрамчыка Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лёндане

Мінск Навіны

Сакратар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і Апякунская рада Беларускай Бібліятэкі і Музэю імя Ф. Скарыны ў Лёндане радыя паведаміць аб перадачы Бібліятэцы часткі дзяржаўнага архіву БНР, які зьберагаўся ў с.п. Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка. Пасьля сьмерці Міколы Абрамчыка ў 1970 годзе, рашэньнем Рады БНР дакумэнты Рады зь яго архіву мусілі быць перададзеныя на захаваньне […]

Акадэмія навук запусціла партал з тэкстамі і аўдыязапісамі беларускіх казак

Вольны Захад інфа

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах Мы прывыклі ўспрымаць казкі як тэксты ў дзіцячых кніжках, але іх сапраўдная прырода — у жывым голасе апавядальніка, які мы, здавалася, страцілі назаўжды. Аднак Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук зрабіў амаль немагчымае — стварыў унікальны партал, […]

Рэзідэнцыі для мастакоў і даследчыкаў Individual & Collaborative Fellowships 2027 у Германіі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Рэзідэнцыі для мастакоў/-чак і даследчыкаў/-ц Individual & Collaborative Fellowships 2027 ад Cultural Foundation Schloss Wiepersdorf | #Германія ◉ Для каго: #літаратары/-кі (паэзія, проза, драматургія, сцэнар, эсэ, крытыка, пераклад), гуманітарныя і сацыяльныя_навукі (PhD, postdoc, Meisterschüler*innen), #візуальнае_мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура, медыя-арт, фатаграфія), #кампазітары/-кі (гукавы дызайн, інсталяцыя, перформанс, дырыжыраванне).• Завершаная мастацкая/акадэмічная адукацыя або пацверджаны прафесійны досвед• Нельга падавацца, […]

25 сакавіка — Дзень Волі: 108 гадоў Беларускай Народнай Рэспублікі

Вольны Захад інфа

25 сакавіка — Дзень Волі! Роўна 108 гадоў таму з’явілася Беларуская Народная Рэспубліка. Дзе была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларусі? Над якім будынкам упершыню ўзняты БЧБ-сцяг? Тут у нас 25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР: https://euroradio.fm/25-pytannyau-i-adkazau-z-gistoryi-bnr З Беларусі — без VPN