«Беларускай навукай кіруюць людзі непрафесійныя і некампетэнтныя», – лічыць доктарка філасофскіх навук, прафесарка ЕГУ Таццяна Шчытцова. «Гэтыя людзі не маюць уяўлення пра глабальныя трэнды і тое, як развіваецца сучасная навука», — кажа яна. Да чаго гэта прыводзіць і чаму айчынная навука за 30 гадоў пасля атрымання краінай незалежнасці ўсё адно застаецца пад уплывам расійскага навуковага […]
Month: сакавік, 2025
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусы Эстоніі прабеглі больш за 8 км з нагоды Дня Волі 25 сакавіка
Учора, 25 сакавіка, з нагоды Дня Волі беларусы Эстоніі прабеглі больш за 8км #ДзеньВолі Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Грамадзяніна Ізраілю затрымалі ў Беларусі за экстрэмісцкія падпіскі, ён вызвалены і вярнуўся
Грамадзяніна Ізраілю затрымалі ў Беларусі. Пасьля катаваньняў яму ўдалося выехаць https://smarturl.click/opAqW Паводле інфармацыі ізраільскай прэсы, мужчыну арыштоўвалі за «экстрэмісцкія падпіскі». Як паведамляе ізраільскае выданьне Ynet, грамадзянін Ізраілю, які прыехаў у Беларусь з жонкай і дзецьмі, быў затрыманы і прайшоў празь цяжкія фізычныя і псыхалягічныя катаваньні. Цяпер ён вызвалены і вярнуўся ў Ізраіль. Імя пацярпелага на […]
Беларусы Літвы адзначылі Дзень Волі 2025 узняццем бел-чырвона-белага сцяга ля Сейму Літвы
Раніца Дня Волі 2025 у беларусаў Літвы пачалася з узняцця бел-чырвона-белага сцяга ля Сейму Літвы пад гімн БНР, абвешчанай у 1918 годзе Са святочнай прамовай і падзякамі Літве за падтрымку выступіла Святлана Ціханоўская, павіншавалі беларусаў са святам Юозас Олекас і Жыльвінас Павілёніс, сказаў сваё слова пра незалежнасць Анатоль Лябедзька. Беларусы і літоўцы разам завязалі бчб-стужачкі […]
30.03.2025 у Познані сустрэча з сааснавальнікам “Белага легіёна” Сяргеем Бульбай
30.03.2025г. у 15:00 Запрашаем беларусаў Познані на сустрэчу з сааснавальнікам “Белага легіёна “, кіраўніком праекту “Робім разам ” , камандзірам “Паспалітага Рушання” Сяргеем Бульбай. Сустрэча адбудзецца па адрасе: “Przystanek Pireus przy ul. Głogowskiej 35. Уваход вольны. ?︎?︎??︎? | | | | |
У папулярным генератары субтытраў з’явілася падтрымка беларускай мовы
У папулярным генератары субтытраў з’явілася беларуская мова. Гэтага дамагаліся карыстальнікі Сaptions. У праграме з’явілася паведамленне: “Мне прыемна абвясціць, што цяпер мы падтрымліваем беларускую мову. Шчыра дзякуем вам за галасаванне і цярплівасць!”
Беларуская дыяспара на Кіпры адзначыла Дзень Волі адкрыццём тэатральнага фестывалю ў Лімасоле
25 сакавіка, у Дзень Волі, прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай дыяспары на Кіпры сабраліся ў Rialto Theatre ў Лімасоле на адкрыцці тэатральнага фестывалю і прэм’еры спектакля «Voices from Chernobyl», пастаўленага паводле кнігі Святланы Алексіевіч На мерапрыемстве прысутнічаў амбасадар Польшчы на Кіпры Марэк Шчэпановскі, які павіншаваў беларускую супольнасць з нагоды свята. «Мы шчыра ўдзячныя спадару Амбасадару за […]
Чым розьняцца словы «работа» і «праца»: нюансы ўжывання ў беларускай мове
Адказваем на пытаньне: чым розьняцца работа і праца? Словы блізкія, але замяніць адно другім не заўсёды можна: „Па рабоце майстра знаць” — але „Сызыфава праца“. Разьбіраемся ў нюансах.
Прэзентацыя кнігі «Беларусь: Замоўчаная гісторыя» ад Сярэдніх вякоў да вайны ва Украіне
Прэзентацыя кнігі “БЕЛАРУСЬ: ЗАМОЎЧАНАЯ ГІСТОРЫЯ (храналогія ад Сярэдніх вякоў да вайны ва Украіне)“ Кніга выдадзена пакуль толькі на фінскай і ангельскай мовах. Прэзэнтацыя будзе адбывацца на расейскай мове, якой выдатна валодае аўтар выданьня. Што цікава – Тоні Стэнстром, аўтар кнігі, фін па паходжаньню. Але што яго натхніла напісаць кнігу пра Беларусь? Гэтае й іншыя пытаньні […]
Ці сапраўды прычына няўдач Беларусі ў яе назве? Размова з этнолягам Вадзімам Сідаравым
Ці сапраўды прычына няўдач Беларусі — у яе назьве? Ці сапраўды прычынай няўдач нацыянальнага руху беларусаў зьяўляецца няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім народам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іх шлях адрозьніваецца ад беларускага? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.https://youtu.be/FQBPK-zHlbA