Month: май, 2024

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Аздараўляльная сустрэча для розуму і цела ў Замку ў Вільнюсе 10 траўня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, запрашаем вас у Замак у пятніцу 10 траўня на аздараўляльную сустрэчу для розуму і цела!Вы даведаецеся аб усіх самых важных складніках клопату аб сваім здароўі. У праграме: Здаровы пазваночнік:Простыя практыкаванні на кожны дзень для падтрымання здароўя і правільнай выправы. Стройнае цела:Прапрацоўка глыбокіх цягліц жывата, бакавой паверхні цела. Дыханне для здароўя:Практыкаванні для пераадолення наступстваў перанесеных […]

9 траўня 1994 г. у Менску не дапусцілі групу БНФ да манументу Перамогі

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

9 траўня 1994 г. у Менску да манументу Перамогі не дапусцілі групу БНФ. У калоне былі Васіль Быкаў*, Сяргей Навумчык, Зянон Пазняк. Улады, што па абвяшчэнні Незалежнасці засталіся пракамуністычнымі, не прымалі меркаванняў, адрозных ад свайго. *Пісьменнік называў перамогу над нацызмам бясспрэчным дасягненнем свайго пакалення, але лічыў няпоўнай. «Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды», – сказаў […]

Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы: парады Кіберпартызанаў і «Нашай Нівы»

Вольны Захад інфа

Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы«Не варта меркаваць, што памежнікі не будуць глядзець ваш тэлефон. Праверыць могуць кожнага», — нагадваюць Кіберпартызаны. Прыводзім іх парады, а таксама гайды ад «Нашай Нівы», якія вам у гэтым дапамогуць.https://nashaniva.com/342358 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Прэзентацыя настольнай (Не)Гульні для беларускіх НКА і ініцыятыў 13 траўня ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прэзентацыя настольнай (Не)ГульніДля каго: для каманд беларускіх НКА, ініцыятыў і ўсіх зацікаўленных. Мэты настольнай (не)гульні для каманд:   зніжэнне эмацыйнай напругі і прадухіленне выгарання,   выбудоўванне даверных адносін,   вырашэнне канфліктных сітуацый,   згуртаванне каманды,   выяўленне моцных і слабых бакоў каманды (пры ўдзеле фасілітатар_кі),   павышэнне эфектыўнасці працы каманды. Чаму (не)гульня? У працэсе сустрэчы ўдзельні_цы каманды пражываюць мікражыццё. Яны адказваюць […]

Другія заняткі «Школы выжываньня» па першай медычнай дапамозе 9 траўня ў прасторы «Робім разам»

Прастора "Робім разам"

Другія заняткі “Школы выжываньня” Набор у групы першай медычнай дапамогі яшчэ працягваецца. Тэма занятка — ацэнка стану пацярпелага. Методыкі абсьледваньня пацярпелага. Мэты навучаньня — фармаваньне ўстойлівых навыкаў аказаньня першай дапамогі ў розных бытавых сытуацыях. Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел бясплатны, але праз рэгістрацыю па спасылцы тут:https://forms.gle/jy4tg35UjSRfqUvr9 Адрас: pl. Konstytucji, 6 9 траўня Чацьвер 18:00 Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: […]

Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў не губляць сувязі і верыць у перамогу

Вольны Захад інфа

Святлана Ціханоўская: «Беларусы раскіданыя па ўсім свеце, але нам вельмі важна не губляць сувязі»Беларуская лідарка дала інтэрв’ю чэшскаму тэлеканалу iVysílání, у якім звярнулася да міжнароднай супольнасці і беларусаў. Таксама Ціханоўская падкрэсліла: пакуль Беларусь не будзе вольнай – будзе існаваць пагроза з боку дыктатараў. Прыводзім важныя цытаты з інтэрв’ю: «Мы не просім змагацца замест нас. Мы […]

Падтрымайце байцоў ПКК: 10 еўра на акопны душ на паўтара тыдня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дабранак, сябры! Пачнем новы дзень з добрый справы? У нашых з вамі магчымасцях хоць крышачку падтрымаць нашых ваяроў-герояў – дапамагчы байцам ПКК лепш спрау́ляцца з акопным бытам, даражэнькія! Вы ведалі, што адзін акопны душ каштуе 0,71 еўра? А ўсяго 10 еу́ра закрываюць патрэбу байца на паўтара тыдня! Дапаможам жа, так? Зрабіць данат можна вооось тутака […]

Беларускія ўлады ў 2022 годзе зачынілі большасць прыватных школ, пакінуўшы толькі для набліжаных

Мінск Навіны

Пакінулі «сваіх» і для сябе. У 2022 годзе беларускія ўлады вырашылі, што прыватныя школы – пагроза. Яны дрэнна рэгулююцца, і ўвогуле рассаднік «антыдзяржаўных ідэй». І зачынілі амаль усе прыватныя школы. ■ Але для «сваіх» пакінулі шэраг прыватных школ, куды з вуліцы амаль не патрапіць. «Гэта такая “школа для сваіх”, у якой вучыцца ўнук Віктара Шэймана […]

У Беларусі ідзе дыскусія пра перапісванне гісторыі вайны і захаванне савецкіх мемарыялаў

Мінск Навіны

Як на Захадзе “перапісваюць гісторыю” вайны “На Западе всё забыли, всё переписали. Все памятники снесли и учат молодёжь, что войны никогда не было. А немцы считают, что наибольший вклад в разгром нацисткой Германии внесли немцы”.У гэтую фразу (а падобныя і ўдзень, і ўначы паўтараюць на БТ), вераць многія. На мапе савецкіх мемарыялаў у Германіі 4185 […]

5 пытанняў і адказаў пра беларускую вызвольную армію (БВА) і яе дзейнасць

Блёк Воля #Палітыка

5 ПЫТАНЬНЯЎ І АДКАЗАЎ ПРА БЕЛАРУСКУЮ ВЫЗВОЛЬНУЮ АРМІЮ (БВА) Што ўяўляе сабой БВА? Беларуская вызвольная армія (БВА) — грамадзка-палітычная арганізацыя, якая мае вайсковы складнік. У склад БВА асобна або калектыўна ўваходзяць прадстаўнікі шырокага кола патрыятычных сілаў: удзельнікі вайсковых і парамілітарных фармаваньняў, грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, якія падзяляюць агульныя мэты і стратэгію БВА. Ці мае БВА […]