Слодычы святло і славы,Што ад трона ў свет спасланаБогам, як агонь нязгасны,На Апосталаў Хрыстовых. Напаўняеш супакоем,Дорыш веданнем усіх моваў.Сэрцы, розум асвячаеш,Каб Цябе мы праслаўлялі. Жыццядайны Суцяшальнік,Пакіруй жыццёвым лёсам.О прыйдзі, змякчы ўсе сэрцы,Адхілі зло і падманы. Стаўшы дзецьмі Божай ласкі,Згодна мы Цябе праславімЗа ўсялякія даброты,Што на свет для нас спасланы. Ад грахоў душу ачысці,Творца ласкі і […]
Month: май, 2024
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
19 траўня 1944 г. у Менску адкрыўся літаратурны музей Янкі Купалы
19 траўня 1944 г. у Менску пачаў працаваць літаратурны музей Янкі Купалы*. Гэта адзін з найстарэйшых літаратурных музеяў Беларусі, які даследуе, збірае, захоўвае** і інтэрпрэтуе спадчыну народнага паэта, класіка беларускай літаратуры. *Сучасны будынак музею прыняў першых наведнікаў 18 траўня 1960 г.**Збірала рэліквіі жонка песняра – Уладзіслава Луцэвіч. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым […]
Сустрэча з Аляксандрам Кусем Клачко ў Замку ў Вільнюсе 19 траўня а 15:30
Сябры, калі хто йшчэ ня чуў, сёння а 15:30 ў Замку пройдзе сустрэча з Аляксандрам Кусем Клачко ў межах выбарчай праграмы у КР. Прыйдзеце? Прадстаўнік блока “Воля” Аляксандр Клачко – удзельнік пратэстаў 2020, абаронца Украіны супраць расейскіх акупантаў, былы добраахвотнік батальёна “Волат” Палка Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Кусь”. Госць будзе адказваць на пытанні цягам адной […]
Майстар-клас па маляванні на адзенні для беларусак у Тбілісі 23 траўня
Малюем на адзенні. Майстар-клас ад мастачкі Людмiлы Тальяно. Дарагія беларускі Грузіі, запрашаем вас на майстар-клас па маляванні на адзенні. Вы пазнаёміцеся з чароўным светам творчасці. Дазнаецеся пра правілы карыстання акрылам па тканіне. Паэксперыментуеце з тэмай: жаночая сiла. Паспрабуем расслабіцца ў жаночым коле, тэрапеўтычна правядзем час, атрымаем новыя веды. Для каго: для беларусак. Можна браць з […]
Наша маленькая замкавая зорачка Агата прымае вашыя віншаванні з Днём Народзінаў
Наша маленькая замкавая зорачка Агата прымае вашыя падабаечкі, агеньчыкі і шчырыя віншаваначкі з Днём Народзінаў, сябры!
Віншаванне Яне Вольскай з Днём Народзінаў ад сяброў Дапамогі ў Вільні
як гаворыцца, лепш пазней [на дзянечак], чым ніколі! Шчыра віншуем з Днём Народзінаў сябру Дапамогі і дапаможцаў, Яну Вольскую! Даражэнькая Яна, няхай ваш шлях будзе і далей напоўнены духам волі, любові і творчасьці, а сумленнасьць і чысціня, з якімі вы крочыце наперад, разбураюць самыя моцныя муры сваім светам! Праменікі любові з Вільні дасылаем вам ад […]
Асцярожна, дзверы зачыняюцца, наступная станцыя
“Асцярожна, дзверы зачыняюцца, наступная станцыя…”
80 гадоў таму ў бітве пад Монтэ-Касіна загінулі 264 жаўнеры-беларусы
80 гадоў таму адбылася бітва пад Монтэ-Касіна, у якой загінулі 264 жаўнеры-беларусыДзякуючы перамозе ў гэтай бітве жаўнерам антыгітлераўскай кааліцыі была адкрытая дарога на Рым. Яны ўвайшлі ў горад праз два тыдні, а цягам году дайшлі да італьянска-аўстрыйскай мяжы. Пад Монтэ-Касіна загінуў і брат Ларысы Геніюш. https://smarturl.click/67DRY
Прэзыдэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі наклала вэта на закон аб «замежных агентах»
Прэзыдэнтка Грузіі наклала вэта на закон аб «замежных агентах» «Сёньня я наклала вэта на «расейскі закон», які супярэчыць нашай канстытуцыі, эўрапейскім стандартам і, такім чынам, зьяўляецца перашкодай на нашым эўрапейскім шляху», – сказала Саломэ Зурабішвілі. Супраць гэтага закона пратэставала больш сотні тысяч людзей на вуліцах Тбіліісі. Апазыцыя і няўрадавыя арганізацыі асьцерагаліся, што яго прыняцьце можа […]
Лукашенко поручил генпрокурору Шведу преследовать оппозицию за рубежом с новыми полномочиями
БЕЛАРУСКАЯ ВЫВЕДКА ПАВЕДАМЛЯЕ: Час Х для генпрокурора. Лукашенко сразу после ВНС приглашал к себе генпрокурора Шведа для личной беседы. Источники сообщают, что речь шла о возможном назначении его на пост главы администрации президента. Диктатор предложил генпрокурору подготовить и реализовать комплексную схему преследования оппозиции за рубежом, намекнув, что от результата напрямую будет зависеть его назначение на […]