Беларусы Кіева адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі На імпрэзе выступілі былыя палітвязні і рэпрэсаваныя беларусы. Яны распавялі пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах, нагоды, паводле якіх беларускія улады чыняць пераслед, заклікалі ўсялякім чынам падтрымліваць тых, хто зараз несправдліва кінуты за кратамі. Напрыканцы удзельнікі імпрэзы падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням. Крыніца: Новы Час
Month: май, 2023
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусы Берліна выйшлі да Амбасады свабоднай Дэмакратычнай Беларусі, каб выказаць салідарнасць
Беларусы Берліна выйшлі сёння да «Амбасады свабоднай Дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект), каб выразіць салідарнасць і расказаць пра шчырых беларусаў, якіх лукашысты сёння ўтрымліваюць за кратамі. Свабоду палітвязьням!Жыве Беларусь! Слава Украіне! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы Талліна правялі акцыю “Глыток свабоды для Беларусі” у дзень салідарнасці з палітвязнямі
Беларусы Талліна ў дзень салідарнасці з палітвязнямі правялі акцыю “Глыток свабоды для Беларусі” падчас якой было раздадзена 1500 бутэлек з вадой з інфармацыяй пра становішча палітвязняў у Беларусі і магчымымі спосабамі дапамогі. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
21 траўня ў Мюнхене беларусы выказалі салідарнасць з палітвязнямі Беларусі на плошчы Одэонсплац
21 траўня ў Мюнхене сабраліся неабыякавыя беларусы і беларускі, каб выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі. На плошчы Одэонсплац гучалі імёны палітзняволеных і шакуючыя турэмныя тэрміны, на якія іх кінуў за краты бесчалавечны рэжым. Імёны былі напісаныя на белых і чырвоных сэрцах, якія потым траплялі ў сімвалічную клетку. Гэта напамін нам усім не спыняцца, […]
Беларусы ў Кракаве распавялі жыхарам і турыстам пра палітвязняў у Беларусі
Кракаў, 21 траўня Беларусы выйшлі, каб распавесці жыхарам горада і турыстам пра палітвязняў у Беларусі. Разам чыталі лісты палітвязняў, працаваў вольны мікрафон, а кожны жадаючы мог прачытаць на стэндах інфармацыю пра вязняў і тое, як можна іх падтрымаць. Свабоду палітвязням!Жыве Беларусь! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
У Антвэрпене ў беларускай грэка-каталіцкай царкве прайшла літургія і ўсталяваны Крыж Памяці
Бельгія У Антвэрпене прайшла літургія ў беларускай грэка-каталіцкай царкве, дзе ўсталяваны КРЫЖ ПАМЯЦІ. Памаліліся за душу Вітольда Ашурка і Мікалая Клімовіча, а таксама за тых, хто сёння ўсё яшчэ ў засценках рэжыму. У Брусэлі адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.Беларусы Бельгіі напісалі лісты тым, хто адбывае незаконнае пакаранне і зачытвалі адказы, якія атрымлівалі ад палітвязняў!Жыве […]
У Беластоку больш за 100 чалавек удзельнічалі ў акцыі памяці палітвязняў і Вітольда Ашурка
21 мая ў Беластоку больш за 100 асобаў прынялі ўдзел у акцыі з нагоды міжнароднага дня палітвязняў і дня смерці Вітольда Ашурка. Тысячы нашых родных, блізкіх, сумленных беларусаў зазналі пераслед, гвалт, катаванні. Некаторыя, як Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Дзмітрый Дудойць, загінулі ў няволі. Тысячы лёсаў паламаныя. Тысячы сем’яў разлучаныя. Тысячы людзей застаюцца ў турмах.Жах у […]
Праект Вершалюцыя запісаў верш Андрэя Аляксандрава ў дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Калі на неба глядзіш праз краты… У дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі праект “Вершалюцыя” запісалі верш Андрэя Аляксандрава. “Мы салідарны з усімі 1525 палітвязнямі, з ўсімі, хто знаходзіцца у турмах, таму, што вырашыліся выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і з тымі, хто рэпрэсаваны ці страціў працу праз сваю грамадзянскую пазіцыю.” Беларусы Замежжа | Даслаць навіну Андрэй […]
У Празе прайшла акцыя падтрымкі беларускіх палітвязняў з удзелам беларусаў замежжа
Сёння ў Празе прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў Беларусы Прагі сабраліся на Palackého náměstí каб выказаць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі. На плошчы былі пазначаныя памеры турэмнай камеры ў 4 кв. м – удзельнікі выстраіліся ў ёй, каб паказаць, у якіх цяжкіх умовах знаходзяцца палітвязні Беларусі. Таксама актывісты раздавалі прахожым бутыки вады з адмысловымі этыкеткамі, […]
Перформанс “Камера” ў Любліне зачытваў гісторыі арыштантаў з Акрэсціна
Перформанс “камера” адбыўся ў Любліне, пад час якога зачыталі кавалкі гісторый арыштантаў на Акрэсціна “Знаходзячыся тут, за мяжой, мы можам падтрымліваць адно аднаго, палітвязняў і іх сем’і, рабіць усё, што ў нашых сілах, каб сотні тысяч людзей зноў пабачылі свае сем’і і вярнуліся на Радзіму. Не важна, якое ў нас грамадзянства, няма розніцы, на якой […]