Month: студзень, 2023

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Менская урбаністычная платформа запускае новую серыю дайджэстаў пра гарадскія падзеі 2022 года

Вольны Захад інфа

У новы год — з новай серыяй урбаністычных дайджэстаў! Тыя, хто з намі не першы год, памятаюць, як раней каманда Менскай урбаністычнай платформы рабіла падборкі навінаў, дзе мы разважалі наконт галоўных гарадскіх інфанагод у Беларусі. Зараз мы ўсцешаныя абвесціць, што вяртаемся да гэтага ўпадабанага фармату! Што вас чакае ў першым дайджэсце?Высновы і галоўныя ўрбаністычныя падзеі […]

Беларуская вайсковая часць у складзе Узброеных сіл Украіны будзе ўкамплектавана да канца лютага

Беларусы Замежжа

Беларуская вайсковая часць у складзе Узброеных сіл Украіны будзе ўкамплектавана і падрыхтавана да выканання баявых заданняў да канца лютага – пра гэта паведаміў прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валерый Сахашчык. Акрамя таго, ён адзначыў, што ў складзе гэтай вайсковай часці будуць і беларускія афіцэры, якія змогуць заняць адпаведныя свайму званню […]

Вечар японскай музыкі з песнямі Юкі Кадзіуры ў Тбілісі 29 студзеня з перакладам на беларускую

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вечар японскай музыкі “…хоць пáдаем самі з ног, і голас дрыжыць – але ўсё адно мы пяём…» Аматараў музыкі, паэзіі, Японіі і беларускай мовы запрашаем разам занурыцца ў шматгалосы космас Юкі Кадзіуры – знанай японскай кампазітаркі ды аўтаркі песень. У першую чаргу Юкі Кадзіура здабыла славу як аўтарка саўндтрэкаў да анімэ-фільмаў і серыялаў, яе нават […]

CreateCulture Group запрашае беларусаў на майстэрню суполак СУП у Вільні ў лютым і сакавіку

Беларусы Замежжа

Адукацыйная праграма для беларусак і беларусаў CreateCulture Group запрашае беларускіх актывіста_к, лідэра_к суполак і прадстаўні_ц творчага класа прыняць удзел у майстэрні суполак “СУП”, якая адбудзецца ў Вільні 17-19 лютага і 17-19 сакавіка.⠀⠀СУП падыходзіць як тым, хто ўжо стварыў суполку і хоча яе развіваць, так і тым, хто марыць аб стварэнні сваёй групы аднадумцаў і хоча […]

Netflix расказаў, як дадаць беларускія субтытры да фільмаў і сэрыялаў праз форму на сайце

Вольны Захад інфа

У Netflix расказалі, што трэба зрабіць, каб дадаць беларускія субтытры да фільмаў і сэрыялаў Карыстальнікі могуць прапанаваць фільмы ці сэрыялы вытворчасьці Netflix, якія варта перакласьці на беларускую мову, праз адмысловую форму на старонцы сэрвісу. Падрабязьней: https://rferl.link/WjvX

Pavillon K тэатральная рэзідэнцыя ў Даніі для рэжысёраў, актораў і драматургаў з 3 красавіка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Pavillon K – тэатральная #рэзідэнцыя, #Данія Для каго: #рэжысёры, #акторы і #драматургі.Калі: 3 красавіка – 30 чэрвеня. Цэнтр выканальніцкіх мастацтваў, які знаходзіцца ў 100 км ад Капенгагена, запрашае каманды, што працуюць з візуальным і/або фізічным тэатрам, перформансам ці танцам. Па заканчэнні рэзідэнцыі трэба публічна прадэманстраваць вынікі працы альбо правесці прэзентацыю праекта ці тэматычны семінар. Рэзідэнцыя […]

Ад імя беларускага народа віншуем прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з Днём нараджэння

Беларусы Замежжа

Ад імя беларускага народа сардэчна віншуем прэзідэнта Украіны @V_Zelenskiy_official з Днём нараджэння! Сваёй адвагай, прафесіяналізмам і адданасцю краіне Уладзімір Зяленскі ўпісвае сябе ў гісторыю Украіны, як Кастусь Каліноўскі – у гісторыю Беларусі. Народныя Амбасады | Ананімны зварот