Учора суполка беларусаў Варшавы атрымала сумную навіну: у ДТЗ загінуў Сяргей Лаўрушчык – актывіст, с…

Учора суполка беларусаў Варшавы атрымала сумную навіну: у ДТЗ загінуў Сяргей Лаўрушчык – актывіст, стваральнік асабістага музея Беларусі і проста добры чалавек
Мы выказваем спачуванні сям’і і блізкім Сяргея, нам вельмі шкада, што лепшыя людзі так раптоўна сыходзяць з жыцця. Шмат для каго ён паспеў стаць сапраўдным сябрам.
Сяргей часта казаў: “Веру, што пажыву яшчэ ў новай Беларусі”, нажаль гэтаму не наканавана здарыцца

Сябра сям’і Трафімік Ірына падтрымлівае сувязь з жонкай і сынамі Сяргея, якія засталіся ў Беларусі. Арганізаваны збор сродкаў, якія будуць накіраваны на арганізацыю пахавання і дапамогу сям’і загінулага.

нумар рахунку: 15 1020 1026 0000 1602 0483 2228
імя прозвішча: Iryna Trafimik
мэта: Zbiórka pieniędzy na pomoc dla rodziny Siargeja Lavruschika – białorusina, które zginął

*важна пазначыць мэту пераводу, каб не было праблем з падатковай

Героі не паміраюць