Дзень Годнасці!Сення другая гадавіна з 9 жніўня 2020 году. Гэта дзень, калі мы шлі разам з нашымі су…

Дзень Годнасці!
Сення другая гадавіна з 9 жніўня 2020 году.

Гэта дзень, калі мы шлі разам з нашымі суседзямі ў белых вопратках і з белымі бранзалетамі рабіць свой выбар, былі ўражаны, колькі нас стаіць у чэргах, з надзеяй чакалі выніку, а потым, пачуўшы лічбы, рушылі на плошчы адстойваць свае права на годнае жыцце. У гэты дзень мы зразумелі, што мільены беларусаў аб’ядноўвае агульнае жаданне — жыць у нашай вольнай незалежнай краіне!

У гэты дзень пачаўся і наш дваравы рух. Мы ладзілі канцэрты, дваравыя чаяпіцця, упрыгожвалі нашыя двары, хадзілі разам на маршы, дапамагалі адзін аднаму перажыць самы чорны час.

І мы працягваем нашую справу, каб кожны з нашых суседзяў, сяброў выйшаў на волю, каб кожны беларус мог вярнуцца на Радзіму і пачаць адбудоўваць наш край!

Жыве Беларусь!