“Горш за спорт па-за палітыкай толькі спартоўцы-палітыкі”Музей вольнай Беларусі запрашае далучыцца д…

“Горш за спорт па-за палітыкай толькі спартоўцы-палітыкі”

Музей вольнай Беларусі запрашае далучыцца да сустрэчы!

8 кастрычніка ў Музее вольнай Беларусі адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае пытанню аб ролі спорту ў сучасным свеце.

На ім будуць прысутнічаць вольныя спартоўцы:

Іван Ганін — пераможца Кубка свету і сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па кікбоксінгу.

Сцяпан Папоў — чэмпіён свету і Еўропы па самба, уладальнік дыплома Fair play.

Міхаіл Залеўскі — прадстаўнік BSSF і экс-генеральны дырэктар ФК БАТЭ.

На сустрэчы будуць абмяркованы тэмы адносін спорту і палітыкі, прынцыпаў функцыянавання сучаснага спорту і ролі спартоўца ў грамадзянскай супольнасці.

Таксама мы падыскутуем пра ўнікальнасць беларускага спартовага супраціву і яго ўнёсак ў барацьбу за незалежнасць Беларусі.

Вы можаце загадзя задаць пытанні нашым гасцям, даслаўшы іх у дырэкт Музея Вольнай Беларусі.

8 кастрычніка
17:00
Музей вольнай Беларусі, Варшава

Абяцаем — будзе цікава!