Мы кожны дзень робім усё магчымае для вяртання ў Беларусь.
У Беларусь у якой няма палітычных вязняў.
У Беларусь у якой працуе літара закону.
У Беларусь у якой грамадзяне дыхаюць свабодна і ўсміхаюцца незнаёмым людзям на вуліцы.
У Беларусь без дыктатарскага рэжыму.
У вольную Беларусь!
Дзякуй кожнаму ўдзельніку ініцыятывы ДАР – Мы Каманда.
Дзякуй кожнаму ўдзельніку, які адгукнуўся паехаць на мяжу і арганізаваць дапамогу на месцы.
Дзякуй кожнаму чалавеку які прыходзіў на склад, дапамагаў разгружаць і загружаць дапамогу, шукаў гэтую дапамогу.
Дзякуй кожнаму, хто ўключыўся ў працу па эвакуацыі людзей з Украіны.
Дзякуй кожнаму хто даваў парады ў чатах, шукаў інфармацыю і дапамагаў выдалена.
Дзякуй кожнаму, хто валанцёрыў у сеціве і дапамагаў тысячам беларусаў і ўкраінцаў.
Ініцыятыва ДАР словам і справай паказвае, што ўсё ў нашых руках. Мы не чакаем, мы робім.
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!