
НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ
У гэтую нядзелю мы зноў сустракаемся, каб нагадаць пра беларускіх палітвязняў, якія застаюцца за кратамі за свае перакананні. Мы памятаем пра іх і працягваем выказваць сваю салідарнасць.
Але гэтым разам наша салідарнасць выйдзе за межы традыцыйнага мітынгу.
29 лістапада ў Вільні таксама адбудзецца пікет салідарнасці з анархістам Аляксеем Макаравым — расійскім палітычным уцекачом, які пасля пачатку поўнамаштабнай вайны добраахвотна адправіўся абараняць Украіну, быў двойчы цяжка паранены, а цяпер сутыкнуўся з абмежаваннямі з боку шведскіх уладаў.
Мы падтрымліваем Аляксея і ўсіх, хто выступае супраць пераследу людзей за іх перакананні і дапамогу Украіне. Таму пасля пачатку нашага мітынгу далучымся да пікету ля амбасады Швецыі.
Памятаем пра палітвязняў!
Падтрымліваем тых, хто змагаецца за свабоду!
Салідарнасць не мае межаў!
Наш мітынг:
Нядзеля, 29 лістапада
12:00–13:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі
Пікет салідарнасці з Аляксеем Макаравым:
Пачатак а 12:30 (мы далучымся а 13:00)
Didžioji g. 16 (ля амбасады Швецыі)
Падрабязней пра справу Аляксея Макарава
Жыве Беларусь!