
4 снежня ў 19:00
Laisva Scena, Laisvės pr. 28, Вільня (будынак SODRA)
Першая частка — трыа Nantes (40 хвілін)
Сапрана, флейта і арфа. Вядомыя мелодыі і арыі Бізэ, Штрауса, Афенбаха, Гардэля ды іншых кампазітараў.
Другая частка — Алена Дудзіч (1 гадзіна 20 хвілін)
Монаспектакль «Пра Рамэа і Джульету… толькі звалі іх Маргарыта і Абульфаз» паводле матываў кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».
Для нас асабліва радасна, што на сцэне будзе Алена Дудзіч — таленавітая актрыса, наша даўняя і дарагая сяброўка, неад’емная частка вялікай сям’і Dapamoga.
Ад шчырага сэрца дзякуем Клубу зносін (Клуб Общения) за арганізацыю гэтага цудоўнага вечара.
Асаблівая падзяка Baltasis teatras за бясплатныя квіткі для нашых змагароў за свабоду, за салідарнасць, падтрымку і ўвагу да нашых людзей.
Калі вы жадаеце атрымаць бясплатныя квіткі, пішыце ў асабістыя паведамленні: @nk_dapamoga.
Дзякуем нашым сябрам за тое, што вы побач!
Мастацтва аб’ядноўвае, а салідарнасць надае сілы.
Да сустрэчы ў тэатры!
DAPAMOGA