
Дзякуй усім, хто ўжо далучыўся да збору і падтрымаў Лёшу!
Аляксей Еўтушык — адзін з тых беларусаў, для каго салідарнасць пасля 2020 года стала не проста словам.
Пасля затрымання і сутак на Акрэсціна ён быў вымушаны з’ехаць у Літву. Але, апынуўшыся ў бяспецы сам, неўзабаве пачаў дапамагаць іншым беларусам: падтрымліваў тых, хто толькі прыехаў, дапамагаў знайсці жыллё, пазычаў грошы, удзельнічаў у эвакуацыі людзей з Беларусі.
Яго дом у Вільні стаў месцам, дзе новапрыбылыя маглі атрымаць дапамогу і падтрымку ў першыя, часта вельмі няпростыя дні эміграцыі.
Цяпер Лёша сам апынуўся ў сітуацыі, калі без дапамогі іншых не абысціся.
Пасля аперацыі на сэрцы і перанесенага інсульту яму неабходна пастаянна клапаціцца пра здароўе і прымаць жыццёва важныя лекі. Аднак за апошнія гады ў яго назапасілася запазычанасць перад літоўскай Sodra — каля 2000 еўра. Яе пагашэнне неабходнае, каб аднавіць медыцынскае страхаванне.
Мэта збору — 2000 €
Ужо сабрана — 401 €
Засталося сабраць — 1599 €
Просім вас далучыцца да збору. Магчыма, сярод вас ёсць людзі, якім Лёша калісьці дапамог асабіста. А магчыма, вы толькі цяпер даведаліся яго гісторыю.
У любым выпадку кожнае ахвяраванне набліжае нас да мэты.
Калі не можаце дапамагчы фінансава — падзяліцеся гэтым пастом.
Салідарнасць — гэта не толькі пра тое, каб дапамагаць іншым. Гэта і пра тое, каб не пакідаць сам-насам з цяжкасцямі тых, хто калісьці падтрымаў нас.
Дзякуй, што вы побач!
Падтрымаць Аляксея: https://dapamoga.org/be/donations/support-aliaksei-yevtushyk