У нас аншлаг! А значыць, будзе дадатковы спектакль! Квіткі на

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве
У нас аншлаг! А значыць, будзе дадатковы спектакль!

Квіткі на «Мінскае Мора» 13 снежня разышліся, але мы ведаем, што не ўсе паспелі іх набыць. Таму вырашылі дадаць яшчэ адзін паказ, каб сустрэцца з усімі, хто хацеў трапіць на спектакль!

13 снежня ў Вільні адбудуцца два спектаклі:
16:00 – дадатковы паказ. Квіткі ўжо ў продажы!
19:00 – SOLD OUT!
Польскі тэатр у Вільні, Naugarduko g. 76

«Мінскае Мора» – гэта іранічная, кранальная і часам вельмі смешная гісторыя пра даносы, чалавечыя адносіны і тое, што часам нават самыя блізкія людзі могуць нас здзівіць. З запамінальнымі песнямі Лявона Вольскага і цудоўнымі акцёрамі.

Не паспелі на 19:00? Запрашаем на 16:00!
Квіткі на дадатковы паказ: https://fienta.com/minskae-mora-vilnya-16
 
Дзякуй за вашу любоў, падтрымку і неверагодны інтарэс! Чакаем сустрэчы ў Вільні!