
Дзякуй усім, хто ўжо падтрымаў Мікіту! Дзякуючы вам мы сабралі 102 € з неабходных 500 €.
Мікіта Залатароў — адзін з самых маладых былых палітвязняў Беларусі. За краты ён трапіў усяго ў 16 гадоў, а пасля вызвалення ў сакавіку 2026 года апынуўся ў Літве.
Цяпер Мікіта паступова наладжвае жыццё на волі: працуе, вучыцца самастойнасці і будуе планы на будучыню. Але пачынаць дарослае жыццё пасля гадоў зняволення, ды яшчэ і ў іншай краіне, вельмі няпроста.
Сёння яму патрэбная наша падтрымка, каб справіцца з бягучымі жыццёвымі выдаткамі і зрабіць наступныя крокі да самастойнасці.
Наша мэта — сабраць 500 €. Да яе яшчэ ёсць шлях, і кожнае ахвяраванне набліжае нас да выніку.
Нават невялікі данат мае значэнне. А калі не маеце магчымасці дапамагчы фінансава — падзяліцеся гэтым паведамленнем.
Падтрымаць Мікіту: https://dapamoga.org/be/donations/help-mikita-zalatarou
Дзякуй, што не застаецеся абыякавымі і дапамагаеце беларусам пачынаць жыццё нанова!
Ваша Dapamoga