DAPAMOGA, ЯКАЯ АБ’ЯДНОЎВАЕ: АКТУАЛЬНЫЯ ЗБОРЫ
На платформе DAPAMOGA працягваюцца некалькі дабрачынных збораў. За кожным з іх стаяць канкрэтныя людзі, сем’і і справы, якім патрэбная наша падтрымка.
Давайце паглядзім, чаго мы ўжо дасягнулі разам і якая дапамога яшчэ патрэбная.
ДАПАМОЖАМ МІКІЦЕ САІДАВУ АПЛАЦІЦЬ АДВАКАТА
Мікіта — былы палітвязень, якому цяпер патрэбная юрыдычная дапамога ў сувязі з крымінальнай справай у Літве.
Сабрана: 270 € з 2000 €
██░░░░░░░░ 14%
Засталося 15 дзён.
Калісьці Аляксей дапамагаў беларусам, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму. Цяпер падтрымка патрэбная яму самому — каб пагасіць запазычанасць перад Sodra і аднавіць медыцынскае страхаванне.
Сабрана: 396 € з 2000 €
██░░░░░░░░ 20%
Засталося 45 дзён.
ДАПАМОЖАМ АЛЯКСЕЮ САНЧУКУ І ЯГО СЯМ’І
Былы палітвязень, музыкант і яго сям’я пачынаюць новае жыццё ў Грузіі. Сабраныя сродкі дапамогуць ім з жыллём, лячэннем, легалізацыяй і першымі неабходнымі выдаткамі.
Сабрана: 395 € з 6450 €
█░░░░░░░░░ 6%
Засталося 45 дзён.
Мікіта трапіў за краты яшчэ ў 16 гадоў. Цяпер, пасля вызвалення, ён вучыцца жыць нанова і спрабуе стаць самастойным. Дапаможам яму справіцца з бягучымі выдаткамі.
Сабрана: 101 € з 500 €
██░░░░░░░░ 20%
Засталося 45 дзён.
АДЗІН БЕЛАРУС ЗАМЕЖЖА — АДЗІН ЕЎРА ДЛЯ УКРАІНЫ
Далучымся да ініцыятывы валанцёрскага цэнтра «Сустрэча» і пакажам, колькі беларусаў не застаюцца абыякавымі да лёсу Украіны.
Сабрана: 3966 € з 100 000 €
█░░░░░░░░░ 4%
Засталося 45 дзён.
Дапаможам падрыхтаваць падарункі і святочны салодкі стол для дзяцей беларускіх сем’яў, якія пацярпелі ад рэпрэсій.
Сабрана: 54 € з 1500 €
█░░░░░░░░░ 4%
Засталося 46 дзён.
ПРАДУКТОВАЯ ДАПАМОГА БЕЛАРУСАМ У ЛІТВЕ
Разам з Maisto bankas DAPAMOGA фарміруе прадуктовыя наборы для беларусаў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Дапаможам гэтай працы працягвацца!
Сабрана: 36 € з 1300 €
█░░░░░░░░░ 3%
Засталося 116 дзён.
КОЖНЫ ЎНЁСАК МАЕ ЗНАЧЭННЕ!
Можна падтрымаць адзін збор, некалькі або той, які найбольш адгукаецца. Нават невялікае ахвяраванне набліжае нас да мэты.
Калі зараз няма магчымасці дапамагчы фінансава — падзяліцеся гэтай публікацыяй.
Усе зборы і магчымасць ахвяраваць: https://dapamoga.org/be/donations
Разам мы можам больш!