ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ МАКСІМА ШЧАРБІНЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ! 21 лістапада а

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ МАКСІМА ШЧАРБІНЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ!

21 лістапада а 18:00 запрашаем на прэзентацыю паэтычнай кнігі Максіма Шчарбіны «Рэлігія гранітнага ката».

Гэтыя вершы — нібы люстэркі, у якіх адлюстроўваюцца схаваныя ўнутры кожнага з нас іскры: любоў, прыгажосць і свабода.
Яны напоўненыя жыццём, ад іх часта пахне сонцам і салёным акіянам.
У іх — пачуцці, вобразы і думкі, якія хочацца не толькі чытаць, але і пражываць.

Падчас сустрэчы вы зможаце пачуць вершы ў выкананні самога аўтара, паразмаўляць пра тое, што сапраўды важна, і падзяліцца сваімі думкамі.

Будзе па-сапраўднаму цёпла і ўтульна!

Кнігу можна будзе набыць на прэзентацыі і атрымаць аўтограф аўтара.

21 лістапада, субота
18:00
Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10, Вільня

Прыходзьце на вечар паэзіі, шчырых размоў і цёплых сустрэч!