ПАДАРЫМ ДЗЕЦЯМ НАВАГОДНІ ЦУД!
Новы год набліжаецца, а разам з ім — чаканне падарункаў, салодкіх пачастункаў і сапраўднага свята.
Але для дзяцей беларускіх сем’яў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і знайшлі прытулак у Літве, апошнія гады сталі часам вялікіх пераменаў. Ім давялося пакінуць родны дом, сяброў, звыклае жыццё. Цяпер асабліва важна, каб побач былі людзі, якія дапамогуць стварыць новыя добрыя ўспаміны.
Таму Dapamoga збірае 1500 € на навагоднія падарункі і святочны салодкі стол для дзяцей беларускіх сем’яў.
Мы хочам, каб кожнае дзіця атрымала свой падарунак, каб у дзяцей была магчымасць сабрацца разам, пазнаёміцца, пагутарыць і проста парадавацца святу.
На гэты момант сабрана 109 € з неабходных 1500 €.
Наперадзе яшчэ вялікая частка шляху, і нам вельмі патрэбная ваша падтрымка!
Далучыцца да збору можна любой сумай:
https://dapamoga.org/be/donations/new-year-gifts-for-children
Не можаце ахвяраваць зараз? Падзяліцеся гэтай публікацыяй з сябрамі. Магчыма, менавіта дзякуючы вашаму рэпосту пра збор даведаецца чалавек, які захоча дапамагчы.
Навагоднія цуды не заўсёды адбываюцца самі па сабе. Часам іх ствараем мы — маленькімі ўчынкамі і разам.
Давайце створым дзецям свята!