Ужо 200-ты панядзелкавы мітынг!200-ы Панядзелкавы мітынг адбудзецца ў суботу, 21 лістапада, а 14:00 …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве
Ужо 200-ты панядзелкавы мітынг!

200-ы Панядзелкавы мітынг адбудзецца ў суботу, 21 лістапада, а 14:00 на Кафедральнай плошчы, каля помніка вялікаму князю літоўскаму Гедыміну!

Мы збіраемся ўжо ў двухсоты раз, каб нагадаць: свабода не даецца сама сабой, а барацьба за яе працягваецца.

На гэты раз мы сустракаемся ў суботу, бо 21 лістапада Украіна адзначае Дзень Свабоды і Годнасці — гадавіну Аранжавай рэвалюцыі і Рэвалюцыі Годнасці (Майдана), якія змянілі гісторыю Еўропы.

Наша стомленасць не можа быць большай за мужнасць украінцаў.

Прыходзьце, запрашайце сяброў, прыносьце сцягі Літвы і Украіны. Пакажам, што Вільня не забылася і застаецца плячо ў плячо з Украінай да самай перамогі!

Слава Украіне!

У мітынгу возьмуць удзел:

Ольга Нікітчанка — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Літве.

Дайнюс Жалімас — прафесар, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Літоўскай Рэспублікі, удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі Украіны, валанцёр, які дастаўляе аўтамабілі на фронт, дэпутат Еўрапейскага парламента, афіцэр Добраахвотных сіл нацыянальнай абароны Літвы (KASP).

Сіманас Шатўнас — кіраўнік апарату еўракамісара па пытаннях абароны і космасу Андруса Кубілюса, дыпламат, былы амбасадар Літвы пры Еўрапейскім Саюзе, дэпутат Сейма Літвы.

Эмануэліс Зінгерыс — дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі, кіраўнік дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), неаднаразова ўзнагароджаны прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. (Далучыцца па тэлефоне з Францыі.)

Вітэніс Андрукайціс — дэпутат Еўрапейскага парламента, былы еўракамісар. (Далучыцца анлайн.)
Музычная частка

Марына Піліпенка — украінская спявачка і музыказнаўца.
Сачыце за трансляцыяй і далучайцеся!

Мітынгі транслююцца ў прамым эфіры на старонцы Arkadijus Vinokuras у Facebook.

Далучайцеся да нас — асабіста на Кафедральнай плошчы або разам з тысячамі гледачоў анлайн!

Арганізацыйная каманда:
Вядучы мітынгу: Аркадзь Вінокур.
Каардынатарка: Аўксэ Дрансард.
Перакладчык: Кірыла Крэмянчук.
Фатограф:
Анлайн-трансляцыя: Кацярына Ахотнік — журналістка, кіраўніца рэгіянальных навінавых парталаў 44.ua (Кіеў) і 056.ua (Дняпро).