ЯК ПРАЙШЛА ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ МАКСІМА ШЧАРБІНЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ21 лістапада ў Беларускім Замку адб…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЯК ПРАЙШЛА ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ МАКСІМА ШЧАРБІНЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ

21 лістапада ў Беларускім Замку адбылася прэзентацыя паэтычнай кнігі Максіма Шчарбіны «Рэлігія гранітнага ката».

Гэта быў вечар паэзіі, музыкі і шчырых размоў. Госці змаглі пачуць вершы ў выкананні самога аўтара, а таксама сталі сведкамі прэм’еры яго новых песень пад гітару.

Пасля паэтычнага вечара сустрэча працягнулася ў больш нефармальнай атмасферы: за агульным сталом госці размаўлялі з аўтарам, дзяліліся ўражаннямі, а Максім падпісваў кнігі.

І, вядома, не абышлося без салодкага пачастунку — вялікага торта ад нашай Вольгі Гопта!

Дзякуем Максіму за творчасць і цёплую сустрэчу, Вользе — за цудоўны торт, а ўсім гасцям — за тое, што правялі гэты вечар разам з намі!

Няхай у Беларускім Замку будзе яшчэ шмат такіх сустрэч — з паэзіяй, музыкай і жывымі размовамі.