
КНІЖНЫ КЛУБ У ЗАМКУ: «У ТУМАНЕ»
Сябры, запрашаем на новую сустрэчу кніжнага клуба з беларускім публіцыстам і былым палітвязнем Паўлам Спірыным!
Гэтым разам чытаем і абмяркоўваем аповесць Васіля Быкава «У тумане».
Гэта гісторыя пра вайну, чалавечую годнасць і маральны выбар у абставінах, калі кожнае рашэнне можа каштаваць жыцця. Галоўны герой аказваецца перад абвінавачваннем у здрадзе, і цяпер яму давядзецца змагацца не толькі за ўласнае жыццё, але і за права застацца чалавекам.
Ці заўсёды можна адрозніць праўду ад хлусні? Ці мае чалавек права судзіць іншага, не ведаючы ўсіх абставінаў? І што застаецца ў чалавека, калі вакол пануе страх і недавер?
Разам з Паўлам будзем разважаць над творам, абмяркоўваць складаныя маральныя пытанні і дзяліцца ўласнымі думкамі.
Далучайцеся да размовы — нават калі яшчэ не паспелі прачытаць кнігу, вам будзе што абмеркаваць!
29 лістапада
18:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10, Вільня
Да сустрэчы ў Замку!