ЗАЎТРА АПОШНІ ДЗЕНЬ ЗБОРУ ПОДПІСАЎ! ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!Многія беларусы са статусам уцекача ў Літве не бачыл…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЗАЎТРА АПОШНІ ДЗЕНЬ ЗБОРУ ПОДПІСАЎ! ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!

Многія беларусы са статусам уцекача ў Літве не бачыліся з бацькамі пяць гадоў і болей. Самі яны не могуць паехаць у Беларусь. Сваякам жа амаль немагчыма атрымаць візу: іх заявы разглядаюцца пры пасярэдніцтве Міністэрства замежных спраў Літвы, а цяпер міністэрства дапамагае толькі ў выпадках цяжкай хваробы або смерці.
Мы падрыхтавалі калектыўны зварот у Міністэрства замежных спраў, у якім просім:
1. прызнаць візіт блізкіх сваякоў да ўцекача гуманітарным выпадкам, у якім МЗС аказвае пасярэдніцтва.
2. лічыць блізкімі сваякамі бацькоў, дзяцей (у тым ліку дарослых), бацькоў мужа ці жонкі, братоў, сясцёр, бабуль і дзядуляў.
3. апублікаваць зразумелы парадак дзеянняў: якія дакументы неабходныя, у якія тэрміны разглядаецца заява і як правяраюць кожнага запрошанага.

Са свайго боку падпісанты гатовыя запрашаць сваякоў у адпаведнасці з устаноўленай законам працэдурай, пісьмова браць на сябе адказнасць за іх пражыванне і своечасовы выезд, а таксама згаджацца на праверкі, якія прызначаць міністэрства і службы бяспекі. Мы не просім адмяняць дзейныя абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з ваеннай агрэсіяй.

Хто можа падпісаць: грамадзяне Беларусі са статусам уцекача ў Літве.
Спіс падпісантаў канфідэнцыйны. Ён будзе перададзены ў міністэрства асобным дадаткам і нідзе не будзе апублікаваны.

Дзе і калі
Подпісы збіраем з 9 па 23 лістапада 2026 года ўключна.
У замку Dapamoga, Naujoji Riovonių g. 10, кожны будны дзень з 10:00 да 21:00.
Па пытаннях падпісання пішыце Ігару: @filming_hotline
Па пытаннях пра змест звароту пішыце: @pinkscarveswomen
Поўны тэкст звароту:
https://telegra.ph/Obrashchenie-o-vizitah-blizkih-rodstvennikov-11-09⁠

Цяпер зварот можна падпісаць і лічбавым подпісам. Для гэтага спатрэбяцца asmens kodas і Smart-ID.

Калі вы жывяце ў Літве з іншым статусам, але ведаеце людзей, якіх гэта датычыцца, перашліце ім гэты допіс.