ЗАСТАЛІСЯ ЛІЧАНЫЯ ГАДЗІНЫ! ДАПАМАЖЫЦЕ НАМ ЗАКРЫЦЬ ДВА ЗБОРЫ!Сябры, ужо зусім хутка на нашай дабрачы…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЗАСТАЛІСЯ ЛІЧАНЫЯ ГАДЗІНЫ! ДАПАМАЖЫЦЕ НАМ ЗАКРЫЦЬ ДВА ЗБОРЫ!

Сябры, ужо зусім хутка на нашай дабрачыннай платформе завершаюцца два зборы. І да абедзвюх мэтаў засталося зусім няшмат!

1. ХЭЛЛОЎІН АД QUIZAVA — ЗАСТАЛОСЯ ЎСЯГО 30 €!

Учора ў Замку працшло яркае свята ў мексіканскім стылі DÍA DE MUERTOS з тэматычнымі дэкарацыямі, квізам і незабыўнай атмасферай!

Цяпер нам не хапае толькі 30 €, каб цалкам закрыць збор на арганізацыю свята.

https://dapamoga.org/be/donations/quizava-halloween-2026

2. ПАДТРЫМКА ПРАДУКТОВАЙ ДАПАМОГІ MAISTO BANKAS — ЗАСТАЛОСЯ 140 €!

Штотыдзень нашы валанцёры атрымліваюць прадукты ад літоўскага харчовага банка Maisto bankas і фарміруюць прадуктовыя наборы для беларускіх сем’яў і людзей, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах.

Каб гэтая дапамога працягвалася, неабходна пакрываць арганізацыйныя выдаткі, звязаныя з атрыманнем прадуктаў.

Да мэты засталося сабраць 140 €!

https://dapamoga.org/be/donations/maisto-bankas-support

ДВА ЗБОРЫ. ДЗВЕ МЭТЫ. УСЯГО 170 € ДА ПОЎНАГА ЗАКРЫЦЦЯ!

Нават невялікае ахвяраванне ў 5 ці 10 € можа дапамагчы нам паспець да заканчэння тэрміну.

Давайце зробім апошні рывок разам!

Дзякуем кожнаму, хто падтрымлівае нашы ініцыятывы, робіць ахвяраванні і дзеліцца інфармацыяй!

Разам мы можам больш!