Монці паведамляе: гуманітарны груз адпраўлены ва Украіну, збіраем 1500 € на падарункі дзецям

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ГАЎ-ГАЎ! СПЯШАЮСЯ З НАВІНАМІ!

Гэта я, ваш Монці! Бягу да вас з навінамі з Беларускага Замка DAPAMOGA!

Гуманітарны груз ужо адправілі ва Украіну! На наступным тыдні чакаем фотаздымкі ад атрымальнікаў.

Працягваем дапамагаць беларусам, падтрымліваць былых палітвязняў і плесці маскіравальныя сеткі.

А яшчэ збіраем 1500 € на навагоднія падарункі дзецям, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

https://dapamoga.org/be/donations/new-year-gifts-for-children

І важны напамін кіроўцам!

9 лістапада — апошні дзень, каб змяніць летнія шыны на зімовыя! З 10 лістапада ў Літве ездзіць на летніх шынах забаронена.

Я свае чатыры лапы да зімы ўжо падрыхтаваў! А вы?

Беражыце сябе і падтрымлівайце нашы зборы!

Ваш Монці