Сёння, 8 лістапада, мы зноў сабраліся ў цэнтры Вільні на традыцыйным нядзельным мітынгу салідарнасці з рэпрэсаванымі беларусамі.
Сёння разам з намі быў беларус, які жыве ў Вільні з сакавіка. Кожны новы ўдзельнік — яшчэ адзін голас, які не змаглі заглушыць ні рэпрэсіі, ні час, ні адлегласць.
Была і яшчэ адна прыемная сустрэча: малады літовец даведаўся пра арганізацыю «Дапамога», якая падтрымлівае беларусаў і ўкраінцаў, і набыў украінскі сувенір у знак салідарнасці.
Такія моманты нагадваюць, што падтрымка і неабыякавасць не маюць нацыянальных межаў.
Дзякуй усім, хто сёння быў з намі!
Нагадваем: сустракаемся кожную нядзелю а 12:00 на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні.
Разам мы мацнейшыя!
Жыве Беларусь!