Паніхіда па Раману Бандарэнку і малітва за загінулых беларусаў у Вільні 12 лістапада

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паніхіда па Раману Бандарэнку ў Вільні

У чацвер, 12 лістапада, у беларускай царкве адбудзецца паніхіда па Раману Бандарэнку, забітаму шэсць гадоў назад у сваім двары ў Мінску.

Прыходзьце памаліцца таксама за ўсіх, хто загінуў падчас мірных пратэстаў, і за людзей, закатаваных у беларускіх турмах. Вечная ім памяць.

У гэты дзень адзначаць і 20-годдзе святарскага рукапалажэння настаяцеля беларускай царквы, айца Георгія.

Напярэдадні дня памяці свяціцеля Яна Залатавуста ўзгадаюць яго жыццё.

Ён нарадзіўся ў Антыёхіі і праславіўся як палымяны прапаведнік і тлумач Святога Пісання. Пазней узначаліў нашу матчыную Канстанцінопальскую царкву.

Ян Залатавуст адстойваў бедных і адкрыта выступаў супраць несправядлівасці, злоўжыванняў і раскошы пры імператарскім двары.

За сваю прынцыповасць ён быў падвергнуты рэпрэсіям: адхілены ад кафедры і адпраўлены ў выгнанне.

Свяціцель памёр у дарозе ў Команах у 407 годзе. Яго жыццё засталося прыкладам мужнасці і вернасці праўдзе нават перед тварам імператарскай улады.

Далучайцеся да малітвы за Рамана і іншых беларусаў, якія загінулі ад гвалту і рэпрэсій.

Дата: 12 лістапада
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Беларуская царква, Bokšto g. 4, Вільня