НАТАЛЛЯ КАРНЕЕВА: «АДНАГО ПАХУ ХАПІЛА, КАБ ВЯРНУЦЬ МЯНЕ Ў ТУРМУ»
Ці можна вярнуцца да звычайнага жыцця пасля зняволення? Чаму нават праз некалькі гадоў мінулае можа нечакана нагадаць пра сябе? І як творчасць дапамагае знаходзіць унутраную раўнавагу?
Пра псіхатэрапію, антыдэпрэсанты і пошук уласнага захаплення мы паразмаўлялі з Наталляй Карнеевай, былой палітзняволеная і майстрыхай керамікі.
Наталля, чаму ты лічыш псіхатэрапію такой важнай для былых палітвязняў?
Ці можа траўматычны досвед вярнуцца праз гады?
Як у тваім жыцці з’явілася новае захапленне — калажы?
Ці можа хобі замяніць псіхатэрапію?
Дзякуй Наталлі за шчырасць і смеласць гаварыць пра тое, што часта застаецца нябачным.
Псіхалагічная падтрымка пасля зняволення — не раскоша і не праява слабасці. Гэта магчымасць паступова вяртаць сабе адчуванне бяспекі, цікавасць да жыцця і ўнутраную раўнавагу.
А ўжо ў чацвер, 29 кастрычніка, а 18:30 Наталля запрашае ўсіх ахвотных на майстар-клас па стварэнні калажаў у творчай прасторы Zolak!
Гэта магчымасць паспрабаваць тэхніку, якая стала для Наталлі асаблівым захапленнем: папрацаваць з выявамі, колерамі і фактурамі, даць волю фантазіі і стварыць уласны калаж.
Неабавязкова ўмець маляваць або мець мастацкі досвед. Дастаткова цікаўнасці і жадання паспрабаваць нешта новае!
Бо часам творчасць пачынаецца з простага: дазволіць сабе ствараць нешта без страху памыліцца.
#НЕЦЭНЗУРАВАНА
Ці можна вярнуцца да звычайнага жыцця пасля зняволення? Чаму нават праз некалькі гадоў мінулае можа нечакана нагадаць пра сябе? І як творчасць дапамагае знаходзіць унутраную раўнавагу?
Пра псіхатэрапію, антыдэпрэсанты і пошук уласнага захаплення мы паразмаўлялі з Наталляй Карнеевай, былой палітзняволеная і майстрыхай керамікі.
Наталля, чаму ты лічыш псіхатэрапію такой важнай для былых палітвязняў?
У нашым постсавецкім грамадстве дагэтуль існуе стэрэатып: калі чалавек звяртаецца да псіхолага або прымае антыдэпрэсанты, значыць, з ім нешта не так.
Нават пасля майго вызвалення некаторыя сваякі казалі: «Ты моцная, ты справішся!»
Але, як паказаў мой асабісты досвед, без тэрапіі і антыдэпрэсантаў я б не справілася так, як спраўляюся цяпер.
Чалавек, які прайшоў праз палітычнае зняволенне, сутыкаецца з жорсткім псіхалагічным ціскам. І нават калі здаецца, што ўсё ўжо перажыта, гэта не абавязкова так.
Ці можа траўматычны досвед вярнуцца праз гады?
Я тры гады амаль не думала пра турму. Часам сніліся кашмары, але вельмі рэдка.
А сёлета мы з мужам паехалі ў Венецыю. Неверагодна прыгожы горад! І раптам я адчула нешта, што выклікала моцную трывогу.
Доўга не магла зразумець, што адбываецца. А потым усвядоміла:
Венецыя пахне турмой.
Для чалавека, які ніколі не быў у зняволенні, гэта проста нейкі пах. А для мяне ён стаў напамінам пра тое, што я перажыла.
Наша псіхіка можа доўга хаваць цяжкія ўспаміны. А калі жыццё становіцца больш бяспечным, яны часам пачынаюць вяртацца.
Як у тваім жыцці з’явілася новае захапленне — калажы?
Разам з псіхолагам мы доўга шукалі для мяне захапленне. Сёлета я адкрыла для сябе калажы.
Мне падабаецца гартаць часопісы, разглядаць малюнкі, слухаць шоргат паперы, падбіраць дэталі. Нават тое, як папера рвецца, як нажніцы яе рэжуць, як клей размяркоўваецца па паверхні, прыносіць задавальненне.
А галоўнае — табе не трэба ствараць шэдэўр! Можна ўзяць гатовыя выявы і сабраць з іх нешта абсалютна сваё. Хоць нейкага дзіўнага Франкенштэйна!
Гэта займае рукі, пераключае ўвагу і дапамагае адпачыць ад навязлівых думак.
Ці можа хобі замяніць псіхатэрапію?
Не. І для мяне гэта прынцыпова важна.
Творчасць можа адцягнуць, супакоіць, прынесці радасць. Але яна не вырашае сама па сабе ўнутраныя праблемы і не замяняе працу з псіхолагам.
Тэрапія дапамагае вярнуць якасць жыцця і навучыцца жыць са сваёй гісторыяй, не дазваляючы ёй вызначаць усё тваё будучае жыццё.
І я хачу падкрэсліць: гэта выключна мой асабісты досвед. У кожнага чалавека свой шлях, і я нікому не навязваю ўласных рашэнняў.