ПАЭЗІЯ, ЯКАЯ АБ’ЯДНОЎВАЕ: ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ВІТАЎТАСА МАЧЭРНІСА Ў БЕЛАРУСКІМ ПЕРАКЛАДЗЕ
Ужо заўтра, суботу 24 кастрычніка а 15:00, запрашаем на прэзентацыю кнігі перакладаў паэзіі выбітнага літоўскага паэта Вітаўтаса Мачэрніса на беларускую мову — «Я караля ў табе прызнаў…».
Вітаўтас Мачэрніс — адзін з самых яркіх прадстаўнікоў літоўскай паэзіі XX стагоддзя. Ягонае жыццё трагічна абарвалася ўсяго ў 23 гады, але творчасць паэта працягвае жыць, натхняць і знаходзіць новых чытачоў.
Ягоныя вершы — гэта разважанні пра чалавечае існаванне, самоту, каханне, час і пошук сэнсу жыцця.
Дзякуючы працы перакладчыцы Ванды Марцінш душ Рэйш беларускамоўныя чытачы атрымліваюць магчымасць адкрыць для сябе паэтычны свет Мачэрніса на роднай мове.
Гэта яшчэ адна нагода сустрэцца, каб пагаварыць пра літаратуру і культурныя сувязі паміж беларусамі і літоўцамі.
Субота 24 кастрычніка
15:00
Дом нацыянальных суполак, Raugyklos g. 25, (2-гі паверх)