А ПАМЯТАЕЦЕ НАШ ПЕРШЫ ХЭЛЛОЎІН У БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ?Сёння прапануем вам крыху панастальгаваць і вярну…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

А ПАМЯТАЕЦЕ НАШ ПЕРШЫ ХЭЛЛОЎІН У БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ?

Сёння прапануем вам крыху панастальгаваць і вярнуцца ў 2021 год, калі ў Беларускім Замку ўпершыню адзначалі Хэллоўін!

Прайшло ўжо пяць гадоў, а як прыемна пераглядаць старыя фотаздымкі і відэа, пазнаваць знаёмыя твары і ўспамінаць, з чаго пачыналіся нашы святочныя традыцыі!

Тады мы яшчэ толькі стваралі сваю супольнасць у Вільні, знаёміліся, знаходзілі новых сяброў і паступова ператваралі Замак у месца, дзе можна не толькі атрымаць дапамогу, але і адчуць сябе сярод сваіх

І як жа цудоўна, што праз пяць гадоў мы па-ранейшаму збіраемся разам, прыдумваем новыя святы і ствараем новыя ўспаміны!

А ЎЖО Ў СУБОТУ 31 КАСТРЫЧНІКА А 18:30 — НОВЫ ХЭЛЛОЎІН У ЗАМКУ!

Сёлета мы запрашаем вас у яркі і загадкавы свет мексіканскага Дня мёртвых — QUIZAVA: DÍA DE MUERTOS!

Вас чакаюць тэматычны квіз, музыка, незвычайныя дэкарацыі, кактэйлі ад бармена Сяргея і конкурс на найлепшы касцюм!

Калі хочаце дапамагчы нам стварыць святочную атмасферу, будзем удзячныя за падтрымку дэкарацый:

https://dapamoga.org/be/donations/quizava-halloween-2026

Пяць гадоў успамінаў. Пяць гадоў сустрэч. І яшчэ столькі святаў наперадзе!

Да сустрэчы ў Замку!