ГАЎ! ГЭТА ЗНОЎ Я, МОНЦІ!
Ваш пухнаты карэспандэнт Dapamoga зноў на сувязі!
Сябры, тыдзень выдаўся насычаным! Пакуль я ахоўваў Замак, людзі збіралі грошы, бралі інтэрв’ю, глядзелі кіно і рыхтаваліся да Хэллоўіна. Распавядаю ўсё па парадку!
ДАПАМАГАЕМ РАЗАМ!
На гэтым тыдні мы адкрылі два зборы:
500 € для Мікіты Залатарова — аднаго з самых маладых беларускіх былых палітвязняў, які цяпер будуе новае жыццё ў Літве.
300 € на спектакль «Будзем песьняй мінуўшчыну біць», прысвечаны Ночы (не)расстраляных паэтаў.
Нават я ведаю: каб дапамагчы іншаму, неабавязкова мець чатыры лапы!
ПАГАВАРЫЛІ З НАТАЛЛЯЙ КАРНЕЕВАЙ
Узялі інтэрв’ю ў былой палітзняволенай і майстрыхі керамікі Наталлі Карнеевай. Пагаварылі пра псіхатэрапію, жыццё пасля зняволення і захапленне калажамі.
Я таксама люблю рваць паперу, але мама чамусьці не лічыць гэта мастацтвам!
РЫХТУЕМСЯ ДА ХЭЛЛОЎІНА!
Распавялі вам пра мексіканскае свята Día de Muertos, а яшчэ дасталі з архіваў фотаздымкі і відэа першага Хэллоўіна ў Замку ў 2021 годзе!
Пяць гадоў прайшло, а ўсе такія ж прыгожыя! Ну, амаль!
НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ
Сёння пад цудоўным віленскім сонцам беларусы зноў сабраліся са сцягамі і партрэтамі палітвязняў.
Украінец набыў у нас брэлок, а беларусы, якія толькі вярнуліся з Мінска, сказалі вельмі важныя словы:
«Старонка не перагорнута».
І мы працягваем нагадваць пра гэта кожную нядзелю!
КІНО Ў ЗАМКУ
Сёння разам з Ігарам Тэтракубам глядзелі «Авіятар» Марціна Скарсэзэ — гісторыю чалавека з вялікімі марамі і няпростым лёсам.
Я таксама мару лётаць. Асабліва калі на стале ляжыць каўбаса!
А ЦЯПЕР — АФІША!
ЧАЦВЕР, 29 КАСТРЫЧНІКА
НОЧ (НЕ)РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ
18:00 — спектакль «Будзем песьняй мінуўшчыну біць», MROJ-HALL TEATRAS (Gedimino pr. 45).
19:30 — вечар памяці ў скверы каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A).
22:00 — лекцыя Валерыі Чарнаморцавай у Беларускім Замку, апоўначы — перформанс.
СУБОТА, 31 КАСТРЫЧНІКА — QUIZAVA: DÍA DE MUERTOS!
А 18:30 Беларускі Замак ператворыцца ў маленькую Мексіку!
Тэматычны квіз, музыка, кактэйлі ад Сяргея, дэкарацыі і конкурс на найлепшы касцюм!
Кажуць, будзе шмат шкілетаў. Спадзяюся, мае костачкі ніхто не забярэ для дэкарацый!
Падтрымаць свята:
https://dapamoga.org/be/donations/quizava-halloween-2026
НЯДЗЕЛЯ, 1 ЛІСТАПАДА
15:00 — піўная дэгустацыя да Дзядоў з удзелам Антона Маслыка ў прасторы Zolak (Vytenio g. 50d)
19:30 — прэзентацыя кнігі Вячкі Красуліна з удзелам Lesley Knife у прасторы Zolak (Vytenio g. 50d)
ПАНЯДЗЕЛАК, 2 ЛІСТАПАДА
16:00 — кніжны клуб Паўла Спірына ў Беларускім Замку. Абмяркуем «Ноч у Лісабоне» Эрыха Марыі Рэмарка.
Ну што, сябры, сустрэнемся на наступным тыдні ў Замку?
Ваш Монці